БЕЛ Ł РУС

У Мінску гарэў адзін з карпусоў завода на Ляшчынскага

25.09.2012 / 10:54

На Мінскім заводзе комплекснай аўтаматызацыі па вуліцы Ляшчынскага, 8 раніцай 25 верасня адбыўся пажар.

Як паведамілі на прадпрыемстве, пажар здарыўся ў адным з пустуючых карпусоў, якія здаюцца ў арэнду. У ім праводзіліся рамонтныя работы. На дадзены момант на месцы здарэння працуюць ратавальнікі. Пажар фактычна патушаны, сказаў прадстаўнік завода.

У Мінскім гарадскім упраўленні МНС паведамілі, што эвакуацыя не праводзілася, ахвяраў няма. Больш поўную інфармацыю абяцаюць прадаставіць на працягу бліжэйшай гадзіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула