БЕЛ Ł РУС

ЗША: выбары ў Беларусі несвабодныя і несправядлівыя

25.09.2012 / 11:57

ЗША скрытыкавалі парламенцкія выбары ў Беларусі, назваўшы іх несвабоднымі і несправядлівымі.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША цытуе папярэднія высновы АБСЕ аб тым, што ў выбарах «ад самага пачатку не было свабоднага спаборніцтва» з-за абмежаванага выбару для выбаршчыкаў, выбарчай камісіі бракавала аб'ектыўнасці і адсутнічалі неабходныя адпаведныя дэмакратычным нормам працэдуры падліку.

У заяве прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Вікторыі Нуланд адзначана, што павага да дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку вызваленне і рэабілітацыя усіх палітвязняў з'яўляецца галоўнай умовай паляпшэння двухбаковых дачыненняў з ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула