БЕЛ Ł РУС

Грэф пра сустрэчу ў Лукашэнкі: Мы абмеркавалі рэфінансаванне крэдыту «Беларуськалія»

25.09.2012 / 14:24

Сбербанк Расіі пацвярджае рэфінансаванне крэдыту «Беларуськалія» у $1 млрд, заявіў сёння па выніках сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнкі старшыня праўлення Сбербанка Расіі Герман Грэф.

«Мы абмеркавалі пытанне рэфінансавання нашага крэдыту «Беларуськалію». Спадзяюся, што мы сёння, пасля абеду, падпішам адпаведны пратакол аб намерах з старшынёй урада, і ў далейшым — пагадненне з «Беларуськаліем». Мы знайшлі тыя рашэнні, пра якія нас прасілі нашы калегі з «Беларуськалія», — сказаў Герман Грэф.

Пастаноўка Беларуссю пытання пра рэфінансаванне гэтага крэдыту азначае, што краіна няздольная пакуль выплаціць яго.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула