БЕЛ Ł РУС

Джэніфер Лопес віталі ў Мінску з гармонікам і балалайкай — відэа

25.09.2012 / 18:28

25 верасня мегазорка поп-музыкі Джэніфер Лопес упершыню выступіць у Мінску. У межах сусветнага тура Dance Again спявачка пакажа сваё новае шоу на сцэне «Мінск-Арэны».

Некалькі гадзін чакалі прыхільнікі зоркі каля ўваходу ў гатэль «Краўн Плаза» ў надзеі хоць бы краем вока ўбачыць «прадмет глыбокай пашаны». І вось, нарэшце, спявачка ў суправаджэнні ахоўнікаў, усміхаючыся, выйшла да іх.

Джэніфер сустрэлі… песняй пад балалайку і гармонік. Справа ў тым, што сярод фанатаў былі і самадзейныя музыканты з Мінска. Тыя самыя «Світэр бойз», якія вывесілі ў сталіцы бігборды з надпісам «Я люблю цябе, Джэніфер Лопес!» і запісалі песню, прысвечаную поп-дзіве. Вось яны і сустрэлі спявачку каля гатэля і выканалі ў якасці музычнага прывітання адзін з хітоў Лопес. Джэніфер была ўсцешаная і з задавальненнем сфатаграфавалася з хлопцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула