У Баварыі пастар, што вянчаў пару, памёр проста на цырымоніі
У Паўднёвай Баварыі пастар памёр падчас цырымоніі шлюбу, паведамляе газета The Local.
Андрэа Вітман, які працаваў з пастарам, паведаміў, што і да гэтага з ім было нешта не так: ён адчуваў сябе не вельмі добра.
Нявеста з Ніжняй Саксоніі і яе італьянскі жаніх былі ўзрушаныя смерцю пастара. Але паколькі больш за сто гасцей прыехалі здалёк, было вырашана выклікаць мясцовага пастара, які і абвянчаў пару праз некалькі гадзін у іншай царкве.