Невядомы «замініраваў» Дом правасуддзя ў Мінску
Чарговы выпадак ілжывага мініравання зафіксаваны ў Мінску. Раніцай 25 верасня невядомы патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра мініраванне Дома правасуддзя на вуліцы Сямашкі ў сталіцы.
З будынка было эвакуявана прыкладна 360 чалавек.
Сапёры, якія абследавалі Дом правасуддзя, ніякіх выбухованебяспечных прадметаў не знайшлі.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.