«Няхай нашы беларусы пакідаюць фальшывы страх, няхай востра бяруцца да выбараў»
«НН» сто гадоў з вамі
Няхай нашы беларусы пакідаюць фальшывы страх, няхай востра бяруцца да выбараў, няхай смела згаварываюцца між сабой і выбіраюць у павет, у губерню і ў Думу толькі такіх людзей, каторыя без усялякага страху будуць бараніць наш край і наш цёмны народ.
«НН». № 36. 1912.
Выйшаў № 1 новага літаратурнага часопіса «Дзеяслоў», заснаванага пісьменнікамі, што сышлі з дзяржаўных выданняў. Галоўны рэдактар «Дзеяслова» — Барыс Пятровіч, ягоныя намеснікі — Эдуард Акулін і Алесь Пашкевіч. Матэрыялы ў часопісе групуюцца па чатырох раздзелах — «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Публіцыстыка».
«НН». № 36. 2002.