БЕЛ Ł РУС

Цана за газ «на ўваходзе» ў Беларусь складзе ў 2013 г. $185: рост на 12%

26.09.2012 / 12:43

Цана газу — вызначальная для беларуская эканоміка велічыня.

Цана за прыродны газ «на ўваходзе» ў Беларусь складзе ў 2013 годзе $185, паведаміў сёння міністр фінансаў Андрэй Харкавец на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэту, фінансах і падатковай палітыцы палаты прадстаўнікоў.

«На ўваходзе па газу $185», — сказаў міністр. Акрамя таго, плануецца, што цана для арганізацый Мінэнерга складзе $516.

Акрамя гэтага, адказваючы на пытанні дэпутатаў наконт калійнай галіны, Андрэй Харкавец паведаміў: «Мы будзем паступова зніжаць мытныя плацяжы і акцэнтаваць падатковую нагрузку на здабычу калійных угнаенняў».

У 2012 годзе цана складала 165,6 даляраў. Такім чынам, рост цаны складзе 12%.

Цана газу — вызначальная для беларуская эканоміка велічыня, бо краіна спажывае і перапрацоўвае надзвычай шмат блакітнага паліва. Для параўнання — Польшча спажывае газу прыкладна столькі ж, як і Беларусь, пры тым што насельніцтва Польшчы большае ў 4 разы, а памер ВУП — у 6 разоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула