БЕЛ Ł РУС

Ва Уруччы аўтобус выехаў на сустрэчную і пашкодзіў тры аўтамабілі

27.09.2012 / 11:22

Вечарам 26 верасня на вул. Астрашыцкай у Мінску аўтобус 86-га маршруту выехаў на паласу сустрэчнага руху, зачапіў два аўтамабілі, а потым урэзаўся ў прыпаркаваную «Таёту Карола», якую ад удару выкінула на газон.
Мяркуецца, што аўтобус быў няспраўны.

У ДАІ Першамайскага раёна пацвердзілі, што падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Па папярэдніх дадзеных, прычынай ДТЗ сапраўды магла стаць няспраўнасць МАЗа. Цяпер гэтая інфармацыя ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула