БЕЛ Ł РУС

У Брэсце КДБ арыштавала мужчыну, які вёз акуляры з убудаванай відэакамерай і дыктафонам

27.09.2012 / 13:22

Супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці спынена супрацьпраўная дзейнасць 46-гадовага непрацуючага жыхара Брэста, які спрабаваў арганізаваць пастаўку з Польшчы ў Беларусь спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы УКДБ па Брэсцкай вобласці Міхаіл Шаркоўскі, канфіскаваныя ў гэтага грамадзяніна пры спробе збыту сонцаахоўныя акуляры з убудаванай электроннай апаратурай — відэакамерай і дыктафонам прызначаліся для незаконнага збору інфармацыі аб прыватным жыцці беларусаў.

«Дзейнымі нарматыўнымі прававымі актамі Беларусі і краін Мытнага саюза накладваецца абмежаванне на ўвоз такіх тэхнічных сродкаў на тэрыторыю Мытнага саюза. Апрача таго, у нашай краіне іх абарот адносіцца да ліцэнзаваных відаў дзейнасці», — сказаў Шаркоўскі.

Следчым аддзелам УКДБ па Брэсцкай вобласці ў дачыненні да мужчыны распачата справа на падставе арт. 376 (незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для тайнага атрымання інфармацыі) Крымінальнага кодэкса. Для правядзення папярэдняга следства яна перададзена ва ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула