БЕЛ Ł РУС

Пункт пропуску «Катлоўка» становіцца на рамонт

27.09.2012 / 13:51

З 27 верасня па 4 кастрычніка ў пункце пропуску «Катлоўка» на беларуска-літоўскай мяжы ў Астравецкім раёне ў сувязі з заменай дарожнага пакрыцця будуць цяжкасці з рухам.

Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.

У сувязі з работамі, якія праводзяцца ў «Катлоўцы»,

памежнікі рэкамендуюць для перасячэння дзяржаўнай мяжы выкарыстаць пункты пропуску «Каменны Лог» і «Урбаны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула