БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Токіа

27.09.2012 / 13:58

Першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка прыняла рашэнне зняцца з турніра ў Токіа з прычыны хваробы, паведаміў у твітары журналіст Майлз Эванс.

Нагадаем, сёння Вікторыя павінна была правесці матч ¼ фіналу супраць немкі Ангелікі Кербер. Раней Вікторыя скардзілася на кепскае самапачуванне.

Такім чынам, немка без барацьбы прайшла ў паўфінал Toray Pan Pacific Open (прызавы фонд — 2,168 млн даляраў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула