БЕЛ Ł РУС

Сівакова абвінавачвалі ў педафіліі

28.09.2012 / 10:38

Экс-міністр спорту расказаў, як плятуць інтрыгі ў кіраўніцтве Беларусі.

— Як адбываецца працэс звальнення, сыходу з пасады міністра? — пацікавіўся ў Юрыя Сівакова «Прэсбол».

— Элементарна. І ў шоу-бізнэсе, і ў спорце, асабліва ў найвышэйшых колах, усюды інтрыгі. І ёсць цэлы шэраг людзей, спрактыкаваных у гэтым. Яны сканавалі сваіх кіраўнікоў.

Вось як атрымалася ў маім выпадку? Спачатку прэзідэнту пачалі ўкідваць: «Добры мужык Сівакоў, але непрафесіянал ў спорце». — «Не слухай ты, навучыцца. Не багі гаршкі абпальваюць». Але семя кінутае.

Прайшоў тыдзень, другі, трэці. Званок: «Як там у хакеі?» — «Ды ніяк». Адзін пункцік, другі. Семя разрастаецца.

Калі назапасілася крытычная маса, робіцца чарговае ўкіданне. Можна адчуваць да чалавека рознае: каханне, нянавісць і гэтак далей. Але самае непераадольнае з гэтых пачуццяў — гідлівасць.

І вось калі канчаткова выспела меркаванне «Сівакоў — непрафесіянал», было зробленае апошняе ўкіданне: «Вы ведаеце, ён яшчэ і педафіл! У цэнтры спартыўнай медыцыны стварыў ФАК, куды ў лазню цягае дзяўчынак з мастацкай гімнастыкі».

Усё, пачуццё гідлівасці выкліканае. Пазней нічога не пацвердзілася, але што зробіш — час прайшоў…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула