БЕЛ Ł РУС

У лістападзе ў Мінск ізноў прыедзе Аліна Арлова

28.09.2012 / 13:07

У Re;Public для ўтульнасці паставяць пуфы і фатэлі.

Аліна Арлова ў Мінску, 25 лютага 2012 г.

Адхіліўшыся ад курса «канцэртаў у лютым» [мінулы канцэрт прайшоў 25 лютага], арганізатары вырашылі правесці канцэрт Аліны Арловай восенню.

Па словах арганізатаркі Вольгі, менавіта гэтая пара году як мага больш пасуе рамантычнай літоўскай спявачцы і яе творчасці.
Праграма, з якой Аліна гэтым разам прыедзе ў Мінск, таксама будзе адрознівацца ад папярэдніх выступаў.

«У яе з’явілася шмат новых песень, якія пакуль не атрымалі матэрыялізацыі ў новым альбоме, — тлумачыць Вольга. — Цяпер Аліна амаль не малюе, а шмат піша, таму ў хуткім часе можна чакаць новы альбом.

А на канцэрце 23-га лістапада можна будзе пачуць шмат новых кампазіцый. Плюс — будзе новае гучанне — Аліна прыедзе з поўным складам, яны дадалі яшчэ бубнаў і скрыпкі.
Ды і па працягласці гэты канцэрт будзе даўжэйшым, чым абодва папярэднія».

Канцэрт Аліны Арловай зноў пройдзе ў сталічным клубе Re:Public. Але гэтым разам арганізатары плануюць улічыць пажаданні фанатаў літоўскай дзівы і зрабіць больш утульнай залу клуба — напрыклад, раскідаць па танцпляцы мяккія пуфы ды фатэлі, каб гледачы маглі парэлаксаваць па поўнай.

Напярэдадні імпрэзы арганізатары выступу Аліны Арловай абавязкова зладзяць традыцыйную preparty з пірагамі, кактэйлямі ды дамашняй атмасферай. Месца і дата правядзення вечарынкі стануць вядомыя пазней.

Квіткі на сам канцэрт 23 лістапада каштуюць па 230 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула