БЕЛ Ł РУС

Фантаны Мінска — урачысты канец сезона. Фоты Сяргея Гудзіліна

28.09.2012 / 20:23

Фота: Сяргей Гудзілін

У мінскім Парку Перамогі прайшла цырымонія закрыцця сезона фантанаў.

На пляцоўцы перад самым вялікім беларускім фантанам — «Ветразь», струмені якога сягаюць больш за 20 метраў, прайшла кароткая святочная праграма.

Аркестр граў класічны вальс, музыкі — на старажытных інструментах, а па ходніках шпацыравалі пары ў гістарычных касцюмах.

Перад адключэннем фантанаў зладзілі невялікі феерверк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула