БЕЛ Ł РУС

На Мальдывах пачынаецца суд над экс-прэзідэнтам, былым палітвязнем

1.10.2012 / 9:34

Першы дэмакратычна абраны прэзідэнт Мальдываў, Махамед Нашыд, у панядзелак паўстане перад судом па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай.

Экс-прэзідэнту ставяць у віну арышт высокапастаўленага суддзі, якога ён абвінаваціў у карупцыі; гэты выпадак паклаў пачатак масавым пратэстам, якія затым выліліся ў паліцэйскі мяцеж і ў лютым 2012 года прывялі да адстаўкі Нашыда.

Махамед Нашыд, былы праваабаронца і палітвязень, прыйшоў да ўлады ў 2008 годзе па выніках усенароднага галасавання.

Прыхільнікі былога кіраўніка дзяржавы сцвярджаюць, што абвінавачванні супраць яго палітычна матываваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула