БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў 2-е кола China Open, не заўважыўшы францужанку

1.10.2012 / 12:29

nn.by

Вікторыя Азаранка на фоне выставы дзіцячых малюнкаў у яе гонар,

Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 2-е кола турніру China Open у Пекіне (прызавы фонд — $4,828,050).

У першым раўндзе 1 кастрычніка яна выйграла ў францужанкі Алізэ Карнэ — 6:1, 6:0.

У другім коле Вікторыя згуляе з нямецкай тэнісісткай Сабінай Лісіцкай, якая перамагла сёння Aнабэль Медыну Гарыгес (Іспанія) — 6:3, 5:7, 6:2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула