БЕЛ Ł РУС

Маўрынью выжыў з «Рэала» Зідана

1.10.2012 / 13:43

Былы футбаліст мадрыдскага «Рэала» і зборнай Францыі Зінедзін Зідан больш не з’яўляецца спартовым дырэктарам «каралеўскага клуба».

Пра гэта журналістам на прэс-канферэнцыі перад матчам шостага тура чэмпіянату Іспаніі паведаміў трэнер «мерынгаў» Жазэ Маўрынью.

«Журналісты, вы што, спіце? Зідан больш не працуе з першай камандай», — з усмешкай сказаў партугальскі спецыяліст.

Нагадаем, што раней СМІ неаднаразова паведамлялі пра канфлікты Маўрынью з Зіданам. Сам легендарны француз адзначаў, што не супраць пачаць самастойную трэнерскую кар’еру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула