БЕЛ Ł РУС

Танней за 8550 рублёў даляр ужо не купіш

2.10.2012 / 15:42

ЯМ

На працягу дня беларускія банкі паднялі курс продажу валюты яшчэ вышэй.

Сёння ўвечары найтанней набыць даляры можна за 8 550 рублёў. Такі курс выстаўляе «БПБ-Ашчадбанк».

Афіцыйны курс даляра на заўтра складае 8 520 рублёў, на такую лічбу банкі арыентаваліся ў сярэдзіне дня, аднак бліжэй да вечара курс зноў пайшоў уверх. Цяпер па курсе Нацбанка можна здаць валюту (напрыклад, у «Белсвісбанку»).

А вось курс продажу значна большы. Банк ВТБ, напрыклад, увогуле прадае амерыканскую валюту па 8 700 рублёў.

Валюта пры гэтым застаецца ў свабодным звароце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула