БЕЛ Ł РУС

З-за паводкі вёскі Нігерыі запоўнілі кракадзілы, бегемоты і змеі з Камеруна

3.10.2012 / 17:03

Паводле словаў відавочцаў, дзікія жывёлы праніклі проста ў хаты жыхароў, якія хутка пакінулі жытло, даведаўшыся, што насоўваецца паводка.

Адзін чалавек, эвакуяваны з свайго дома ў штаце Бенуа, кажа, што калі ён вярнуўся дадому, то заспеў бегемота, які там пасяліўся.

Выратавальныя службы сцвярджаюць, што дзікія жывёлы прыйшлі з суседняга Камеруна, пасля таго, як там абрынулася дамба.

Паводкі ў гэтай частцы Нігерыі — самыя цяжкія за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Сотні людзей загінулі, і некалькі сотняў тысяч засталіся без жылля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула