Пукст паказаў вантробы
У сувязі з выхадам свайго новага альбома выканаўца і
каб пад вар’яцкі відэашэраг паспяваць, пачытаць, пакрычаць ды паўлюлюкаць свае песні. Спалучэнне відэа і гуку было такое моцнае, што гледачы на першых шэрагах закрывалі рукамі вушы, а дзеці заплюшчвалі вочы.
Да прэм’еры свайго альбома «Внутреннее» Пукст рыхтаваўся ўжо даўно. У працэсе падрыхтоўкі музыка не вытрымаў і зладзіў быў
Усё ж імпрэзу, што прайшла 27 верасня, прапануецца лічыць афіцыйнай прэм’ерай пукставых «вантробаў» — новага альбома «Внутреннее», запісанага неўзабаве пасля таго, як музыка абвясціў пра свой сыход са сцэны. Дыск быў створаны пры дапамозе адной толькі электрычнай гітары ды яшчэ розных гукавых эфектаў, якія Пукст называе «амплітудамі Юпітэра». «Ці мушу я гаварыць як статуя ці істота, што не мусіць размаўляць?» — з ходу задаў рытарычнае пытанне
Пукст чытаў, спяваў, крычаў ды ўлюлюкаў свае тэксты пра паголены «Жылетам» рот, піянера Віктара Цоя, дзіцячы погляд міліцыянера і пра тое, што можна жыць разам і пры тым зусім не ведаць адно аднаго. Інструменты ў дадзеным выпадку вырашана было не выкарыстоўваць, каб не разбурыць і так недаўгавечны вобраз. «Я буду паступова лупіцца ды ачышчацца, рабіцца бліжэйшым, больш чалавечным», — папярэдзіў Пукст гледачоў. Проста на яго праецыяваўся абсалютна вар’яцкі відэашэраг, які дызайнер Алекс Жарнасек стварыў паводле фільма «Каяніскацы». Часам спалучэнне відэа і гуку было такім моцным, што гледачы на першых шэрагах закрывалі рукамі вушы, а дзеці заплюшчвалі вочы. «Дзіцёнак баіцца!» — выгукнуў нехта з залы ў паўзе між пукставымі галашэннямі. «Дзіця? Не бойся, дзіця!» — расцягнуў рот у трагічнай усмешцы герой вечара і ўзяў у рукі белага плюшавага зайчыка.