БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска Volvo збіла байкера + фота

4.10.2012 / 16:36

Здарэнне адбылося на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна. У матацыкліста пашкоджаная нага, у аўтамабіля адарваны бампер.

Байкер перасякаў галоўны праспект сталіцы па вуліцы Леніна.
Матацыкл (з нумарамі пятага рэгіёна ― Мінская вобласць) амаль праскочыў скрыжаванне, але з крайняй правай паласы крануўся легкавік. У выніку сутыкнення байкер апынуўся на зямлі, а ў Volvo пабітая фара і адарваны бампер.
Супрацоўнікі ДАІ, што прыбылі на месца здарэння, каментаваць сітуацыю не сталі. Па словах доктара з «хуткай», у матацыкліста пашкоджаная правая нага, ёсць прыкметы траўматычнага шоку.

Байкер ― мужчына гадоў сарака, з даўгімі валасамі і татуіроўкамі на руках. У аварыі ён разбіў сотавы тэлефон. Каб ён змог паведаміць сваякам і сябрам пра здарэнне, тэлефон яму пазычыў адзін з супрацоўнікаў ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула