БЕЛ Ł РУС

«Эхо Москвы» намінавана на Нобелеўскую прэмію міру

4.10.2012 / 18:41

Незалежнае радыё «Эхо Москвы» будзе прэтэндаваць на Нобелеўскую прэмію міру, паведаміў у сваім мікраблогу ў Twitter галоўны рэдактар ​​радыёстанцыі Аляксей Венядзіктаў.

На пытанне журналіста Ціхана Дзядко, хто вылучыў «Эхо Москвы» на Нобеля, Венядзіктаў адказаў «Паняцця не маю. Даведаўся з Франс-прэса і калег з Рэйтэра».

Нагадаем, што адным з кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру з’яўляецца беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. Імя лаўрэата будзе названа праз тыдзень, 12 кастрычніка. Само ўручэнне пройдзе ў снежні ў Осла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула