БЕЛ Ł РУС

Гайдукевіч папрасіў Пуціна пра асабістую сустрэчу

5.10.2012 / 12:6

Як паведамілі ў прэс-службеЛіберальна-дэмакратычнай партыі, лідар ЛДП Сяргей Гайдукевіч звярнуўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай пра асабістую сустрэчу.

Зварот змяшчаецца ў лісце да Пуціна з віншаваннямі з нагоды 60-годдзя.

У лісце Гайдукевіч таксама выказвае «надзею на ўмацаванне стратэгічных адносін» паміж Беларуссю і Расіяй.

У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН лідар ЛДП адмовіўся канкрэтызаваць, чым абумоўлена яго просьба аб сустрэчы з Пуціным і што ён хацеў бы з ім абмеркаваць.

«Так, я адправіў ліст Пуціну, бо ведаў, што так трэба. Я не буду раскрываць, што я хачу яму сказаць пры сустрэчы. Калі расійскі бок палічыць нешта патрэбным мне адказаць, ён скажа і што тут каментаваць», — сказаў Гайдукевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула