БЕЛ Ł РУС

Туніскія ўлады хочуць пакараць смерцю 87 пратэстоўцаў супраць «Цнатлівасці мусульман»

5.10.2012 / 14:43

Туніскія ўлады збіраюцца дамагацца смяротнага пакарання для 87 удзельнікаў акцый пратэсту супраць скандальнага антыісламскага відэа «Невінаватасць мусульман»,

паведамляе Associated Press.

Антыамерыканскія выступы ў Тунісе пачаліся ў сярэдзіне верасня. У сталіцы краіны дэманстранты падпалілі пасольства ЗША і амерыканскую школу.

«Абама, Абама, усе мы тут Усамы», — скандавалі жыхары горада, атакуючы пасольства.

Падчас сутыкненняў з паліцыяй загінулі чатыры чалавекі, дзясяткі былі параненыя. Для разгону дэманстрантаў паліцыі давялося ўжываць слезацечны газ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула