БЕЛ Ł РУС

На Гомельскім заводзе самаходных камбайнаў загінуў кіроўца-выпрабавальнік

5.10.2012 / 19:37

На яго наехаў калега.

На Гомельскім заводзе самаходных камбайнаў (ГЗСК), які з'яўляецца філіялам РУП "Гомсельмаш", пры выпрабаванні камбайна загінуў вадзіцель-выпрабавальнік.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама,

раніцай 4 кастрычніка на тэрыторыі абкатачнага корпуса ГСЗК камбайнам КЗС-1218Б, якім кіраваў вадзіцель-выпрабавальнік пры запуску рухавіка ўчынены наезд на іншага вадзіцеля-выпрабавальніка, мужчыну 1977 года нараджэння.
Ён памёр на месцы здарэння.

Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула