БЕЛ Ł РУС

Форвард БАТЭ: Лукашэнка любіць крыху іншы спорт

6.10.2012 / 13:22

Кіраўнік дзяржавы не заходзіў у распраналку каманды, каб павіншаваць футбалістаў.

Нападаючы БАТЭ Дзмітрый Мазалеўскі ў эфіры перадачы тэлеканала «Расія-2» «Удар галавой» распавёў, хто віншаваў каманду пасля матчу з «Баварыяй».

- Ці праўда, што пасля матчу з «Баварыяй» у распраналцы быў Аляксандр Лукашэнка, і ён пацалаваў ўсіх гульцоў, трэнераў і масажыстаў БАТЭ?

- Не, вядома, гэта няпраўда :). Наш прэзідэнт любіць трохі іншы від спорту.
У распраналцы нас віншаваў толькі прэзідэнт нашага клуба Анатоль Анатольевіч Капскі. Пасля матчу было поўнае спусташэнне - эмоцыі ўсе сышлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула