БЕЛ Ł РУС

На мяжы знайшлі тайнік з 100 кг выбухоўкі

6.10.2012 / 14:41

Мяркуецца, што груз мусіў быць перапраўлены ў Польшчу.

28 жніўня на беларуска-польскім памежжы на ўстаноўленым маршруце перамяшчэння нелегальных мігрантаў быў знойдзены тайнік з амаль 100 кг пластыкавай выбухоўкі.
Паводле даных, атрыманых падчас папярэдняга расследавання, гэта партыя выбуховага рэчыва прызначалася для перапраўкі ў краіны ЕС. Пра гэта, як паведамляе цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, заявіў кіраўнік ведамства Вадзім Зайцаў на нарадзе кіраўнікоў спецслужбаў органаў бяспекі і праваахоўных органаў замежных дзяржаў — партнёраў ФСБ Расіі, што праходзіла 3–4 кастрычніка ў Маскве.

«У 2012 годзе мы фіксуем значную актывізацыю злачынных груп, якія дзейнічаюць на еўрапейскім напрамку і спецыялізуюцца на нелегальнай міграцыі, наркатрафіку, кантрабандзе, у тым ліку зброі і сродкаў паражэння.

На гэтым фоне варта адзначыць тэндэнцыю росту бескантрольных міграцыйных патокаў у еўрапейскія краіны з непаспяховых рэгіёнаў Блізкага Усходу, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Пра гэта наглядна сведчыць колькасць спыненых праваахоўнымі органамі Беларусі парушэнняў дзяржаўнай мяжы на польскім і прыбалтыйскім напрамках, якая вырасла ў шмат разоў», — адзначыў кіраўнік КДБ.

«Падаецца, што

падобныя тэндэнцыі не ў апошнюю чаргу абумоўленыя наступствамі „арабскай вясны“ і далейшай эскалацыяй рэгіянальных канфліктаў.
Больш за тое, прагназаваная дынаміка становішча ў краінах Блізкага Усходу і Афганістане дае падставы меркаваць, што нелегальныя міграцыйныя патокі будуць толькі павялічвацца», — падкрэсліў Зайцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула