БЕЛ Ł РУС

Пікет незалежнага прафсаюза доўжыўся 5 хвілін

7.10.2012 / 17:51

Ганна Бадзяка, Таццяна Гаўрыльчык

7 кастрычніка ў Мінску адбыўся пікет незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Сябры прафсаюза планавалі правесці акцыі ў сямі месцах, у тым ліку і ў абласных гарадах, аднак пікет дазволілі толькі ў парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор.

Каля 30 чалавек трымалі плакаты з патрабаваннямі годных заробкаў і скасавання кантрактнай сістэмы. Нягледзячы на тое, што некаторыя ўдзельнікі прыехалі з іншых гарадоў, пікет доўжыўся літаральна 5-10 хвілін: каля ўваходу ў парк пікетоўцам стаяць забаранілі, а ладзіць акцыю ў глыбіні парка, на думку арганізатараў, не мела сэнсу:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула