БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Калі крый божа штосьці здарылася, усё, хакея няма

8.10.2012 / 11:17

«Прэзідэнт працуе кругласутачна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю міждзяржаўнай тэлекампаніі «Мір» (запісана 4 кастрычніка, фрагменты выйшлі ў эфір 7 кастрычніка).

«Але гэта не значыць, што ён не спіць.

Але і калі ён спіць, калі штосьці здараецца, ніхто цырымоніцца не будзе: прэзідэнта прабудзяць імгненна.
Гэта значыць ён увесь час як вавёрка ў коле, — заявіў беларускі кіраўнік. — Вось ён едзе на хакей. Калі крый божа штосьці здарылася: усё, хакея няма. Калі я там вырваў нейкую хвіліну, гэта не значыць, што я з шасці да сямі пасля працы ці з васьмі да дзевяці пасля працы бегаю на лыжаролерах ці на лыжах. Нічога падобнага. Ёсць акенца з пяці да шасці, бяру сякеру, іду секчы дровы ці бягу на лыжаролерах.
Ёсць акенца там трыццаць [хвілін] ці гадзіна ў дзевяць гадзін, я там іду ў лазню з малышом ці са сваімі дзецьмі і г.д. Асабістага жыцця абсалютна ніякага. Гэта ўжо як атрымаецца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула