БЕЛ Ł РУС

Сёння аўстрыйскі экстрэмал скокне са стратасферы з вышыні 36 км

9.10.2012 / 10:37

Сёння аўстрыйскі парашутыст Фелікс Баўмгартнэр паспрабуе паставіць адразу некалькі рэкордаў, скокнуўшы з вышыні 36 км.

Экстрэмальны палёт будзе транслявацца на спецыяльным канале YouTube, а таксама на сайце Red Bull Stratos. Праект стартуе ў 15:00 паводле беларускага часу.

Спачатку з горада Розуэл, штат Нью-Мексіка, Баўмгартнэра ў скафандры падымуць у спецыяльнай капсуле на рэкордную вышыню 36,5 км. Затым 42-гадовы спартсмен выскачыць з капсулы і накіруецца да зямлі, імкнучыся падчас вольнага падзення развіць звышгукавую хуткасць, а потым прызямліцца на парашуце. Калі ўсё пойдзе па плане, то скачок будзе выглядаць прыкладна так.

Асноўная мэта праекта — збор інфармацыі для навуковых даследаванняў, якія дадуць магчымасць павысіць бяспеку касмічных палётаў. Сам Фелікс Баўмгартнэр хоча паставіць некалькі рэкордаў: самая высокая хуткасць у свабодным падзенні, скачок з самай вялікай вышыні, найбольшая вышыня ўздыму на кіраваны аэрастат і самае доўгае свабоднае падзенне.

Фелікс Баўмгартнэр мае намер стаць першым чалавекам, які пераадолеў у вольным падзенні хуткасць гуку (1225 км/г). Раней падчас трэніроўкі аўстрыец ужо скакаў з вышыні 29,6 км і праляцеў у свабодным падзенні на хуткасці 864 км/г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула