БЕЛ Ł РУС

Беларусь стварае нацыянальны банк ДНК

9.10.2012 / 11:8

Беларусь пачала фарміраваць нацыянальны банк ДНК. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі доктар біялагічных навук, прафесар Аляксандр Кільчэўскі.

Матэрыяльную базу нацыянальнага банка ДНК складуць спецыяльныя халадзільныя ўстаноўкі і ўльтрамаразільнікі, у якіх узоры ДНК могуць захоўвацца на працягу многіх гадоў. Цяпер супрацоўніцкамі Інстытута генетыкі і цыталогіі ўжо сфарміравана база з некалькіх тысяч генных узораў. Аднак пакуль гэтаму банку ДНК не надалі юрыдычнага статусу.

Паводле слоў дырэктара, стварэнне нацыянальнага банка ДНК дасць магчымасць спрасціць даследаванні ў галіне мікрамалекулярнай генетыкі і селекцыі.

З дапамогай ДНК-тэхналогій выяўляюць генетычную схільнасць людзей да розных захворванняў, у тым ліку сардэчна-сасудзістых, дыябету, бранхіяльнай астме, амілаідозу нырак, вызначаюць мутацыі, якія прыводзяць да сенсоранеўраўльнай тугавухасці, вывучаюць індывідуальную рэакцыю чалавека на лекавыя прэпараты. У банку даных будуць захоўвацца ДНК не толькі людзей, але і жывёл, раслін і мікраарганізмаў.

Работы па стварэнню нацыянальных банкаў ДНК вядуць розныя краіны свету.

Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі — вядучы навукова-даследчы цэнтр краіны ў галіне генетыкі і геномікі раслін, жывёл, мікраарганізмаў і чалавека. Адным з прыярытэтаў яго навуковай дзейнасці з’яўляецца выкарыстанне дасягненняў генетычнай навукі як фундаментальнай асновы для распрацоўкі сучасных ДНК-тэхналогій для розных галін народнай гаспадаркі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула