БЕЛ Ł РУС

На Радуніцу могілкі ў Беларусі наведалі больш чым 1,6 млн чалавек

18.04.2007 / 15:01

У Беларусі на Радуніцу 17 красавіка могілкі і месцы пахаванняў наведалі больш за 1,6 мільёна чалавек. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў. Даныя за іншыя выхадныя дні — 15 і 16 красавіка, — калі таксама назіралася масавае наведванне грамадзянамі могілак, пакуль адсутнічаюць.

Паводле даных ГУУС Мінгарвыканкама, 17 красавіка з 8 да 20 гадзін на 19 могілках у сталіцы і яе наваколлі пабывалі каля 50 тысяч чалавек. Парушэнняў грамадскага парадку не дапушчана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула