БЕЛ Ł РУС

Дзяржпадтрымка «Белавія» працягваецца да 2015 года

10.10.2012 / 12:26

Такое рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе Лукашэнкі № 459 ад 8 кастрычніка 2012 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ № 315 ад 10 чэрвеня 2008 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная авіякампанія «Белавія». У гэтым дакуменце дзяржпадтрымка была прадугледжаная на 2008–2012 гады.

Паводле новага ўказу, «Белавія» «вызваляецца ад падатку на дададзены кошт (за выключэннем падатку на дададзены кошт пры ўвозе з тэрыторыі Расіі) у дачыненні да паветраных суднаў, камплектуючых вырабаў, запасных частак, наземнага абсталявання і іншых тавараў, неабходных для выкарыстання пры эксплуатацыі паветраных суднаў, якія ўвозяцца (увезеныя) на мытную тэрыторыю Беларусі, у тым ліку пасля іх рамонту або тэхнічнага абслугоўвання за межамі Беларусі».

Таксама для «Белавія» захоўваецца рашэнне аб вызваленні ад ПДК з абаротаў па рэалізацыі паслуг лізінгу паветраных суднаў, якія аказваюць прадпрыемству замежныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула