БЕЛ Ł РУС

Ад чацвярга ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне

10.10.2012 / 15:25

У Мінску з 11 кастрычніка дазволена ўключаць ацяпленне ў дзіцячых садах, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках,
паведамілі ў аддзеле энергетыкі Мінгарвыканкама.

Такое рашэнне, зыходзячы з неспрыяльнага прагнозу надвор’я, прыняў 9 кастрычніка Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Уключэнне ацяплення будзе адбывацца па ўзгадненню з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці. На гэты час будзе арганізавана дзяжурства персаналу.

Пры тэмпературы знадворнага паветра вышэй за плюс 10 градусаў ацяпленне памяшканняў праводзіцца ў рэжыме прапальвання. У выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы знадворнага паветра прымаюцца своечасовыя меры па адключэнні ацяплення.

З наступнага тыдня ў сталіцы, напэўна, пачнуць падключаць да цяпла і жылы фонд. Цяпло падаецца ў дамы паэтапна — па 20 працэнтаў дамоў у дзень.
Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, таму што пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не могуць адначасова ўкінуць у сетку вялікі аб’ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць. На гэта спатрэбіцца яшчэ прыкладна два тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула