БЕЛ Ł РУС

Зборную Іспаніі вазілі на экскурсію ў Нясвіжскі замак

12.10.2012 / 16:18

Таксама іспанцы выходзілі з мінскага гатэля пагуляць і прайсціся па крамах. Але так добра маскіраваліся, што на вуліцах беларускай сталіцы іх ніхто не заўважыў.

«Дык гэта што, той хлопец у куртачцы, гэта і быў Торэс?» ― расчаравана пытаецца ў мяне знаёмая. Форварда-прыгажуна са зборнай Іспаніі яна бачыла каля стадыёна «Дынама».

«12 кастрычніка іспанцы праводзяць нашмат больш часу ў гатэлі. У дзень матча ніякіх мерапрыемстваў для іх не прадугледжана. А вось 11 кастрычніка яны сапраўды выходзілі ў горад. Гулялі па вуліцах, прайшліся па крамах. Частцы іспанскай дэлегацыі мы паказалі Нясвіжскі замак», ― распавядаюць у агенцтве, якое прымае іспанцаў у Беларусі і арганізуе «культурную праграму».

Футбалісты зборнай Іспаніі пакуль што застаюцца недасяжнымі для фанатаў.
Той-сёй паспеў узяць аўтографы пасля прэс-канферэнцыі, на якую 11 кастрычніка прыйшлі Фернанда Торэс і Альвара Арбеола. Яшчэ некалькі роспісаў футбалісты паставілі ўвечары, падчас адкрытай трэніроўкі на стадыёне «Дынама».

Матч адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 года Беларусь — Іспанія пройдзе сёння і пачнецца, а 21-й гадзіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула