БЕЛ Ł РУС

Украінцы хочуць паставіць шыльду УПА ў беларускай вёсцы

14.10.2012 / 01:27

СГ

Дэпутат Львоўскай абласной рады Расціслаў Наважэнец звярнуўся да беларускіх уладаў з просьбай аб дазволе на ўстаноўку мемарыяльнай шыльды памяці Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Рэч у тым, што першае падраздзяленне УПА ў кастрычніку 1942 года было створана ў лесе акурат ля Дзівіна. Гэтай сотняй паўстанцаў камандаваў Сяргей Качынскі. УПА ваявала як супраць немцаў, так і супраць палякаў, а ад 1944 года — супраць саветаў. Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў, якая ўтварыла УПА, разлічвала, што ў выніку савецка-нямецкай вайны абодва праціўнікі аслабнуць настолькі, што нацыям Цэнтральнай Еўропы ўдасца здабыць у выніку незалежнасць. АУН-УПА рабіла стаўку на збройную барацьбу, прычым нават ажыццяўляла этнічныя чысткі палякаў, каб Польшча больш не магла прэтэндаваць на гэтыя землі.

Паводле звестак савецкіх спецслужбаў, на Берасцейшчыне і Піншчыне да АУН-УПА належала некалькі тысяч чалавек. Узброеная барацьба ўкраінскіх партызан тут працягвалася да 1952 года. Рэч у тым, што ў гэтым рэгіёне гаварылі па-ўкраінску. Да Другой сусветнай вайны тут пераважала ўкраінская нацыянальная самасвядомасць, і толькі з уключэннем у склад БССР людзі пачалі сябе атаесамляць з беларусамі.

Афіцыйныя ўлады Беларусі дагэтуль разглядаюць антысавецкіх партызан як злачынцаў. У той жа час у Літве, Польшчы і Украіне той перыяд разглядаецца цяпер праз прызму супраціўлення саветызацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула