БЕЛ Ł РУС

Шатландыя зробіць яшчэ адзін крок да незалежнасці

14.10.2012 / 17:43

Гэта адбудзецца заўтра, калі прэм'ер-міністр Салманд атрымае дазвол на рэферэндум.

У панядзелак прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран падпіша з шатляндзкім прэм'ер-міністрам Алексам Салмандам пагадненне, якое дазваляе правесці ў Шатландыі рэферэндум аб незалежнасці і аддзяленні ад Злучанага Каралеўства.

Магчыма, галасаванне адбудзецца пры канцы 2014 года. Салманд – лідэр левацэнтрысцкай Шатландскай нацыянальнай партыі, якая выступае за аддзяленне, – змагаўся за права правесці такі рэферэндум цягам апошніх двух гадоў.

Ад 1999 года ў Шатландыі існуе ўласны парламент, але пакуль яго паўнамоцтвы абмежаваныя. Апытанні паказваюць, што за абвяшчэнне незалежнасці выступае меншасць шатландскіх выбарцаў, аднак колькасць іх паступова расце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула