БЕЛ Ł РУС

На інтэрнэт-аўкцыён выстаўлены твор Язэпа Драздовіча - фота

16.10.2012 / 16:10

ЮУ

+ каментар Алеся Марачкіна

Стартавая цана маляванага дывана — $1700.

На інтэрнэт-аўкцыёнеTut.by з’явіўся маляваны дыван з аўтографам мастака.

Прадавец датуе яго 1951 годам. Вядома, што ў апошнія гады жыцця Язэп Драздовіч, не маючы заробкаў, вандраваў па Паўночнай Беларусі і маляваў такія дываны, каб пракарміцца.

Дыван, напісаны алейнымі фарбамі, досыць добра захаваўся.

Яго заяўленая цана — 1700 даляраў (бліц-цана — 2500). Гандаль пры гэтым яшчэ не пачаўся.
Да канца ж таргоў засталося 23 дні (апошні дзень — 8 лістапада).

«Такія рэчы з’яўляюцца на інтэрнэт-акцыёнах не кожны дзень, — сказаў „Нашай Ніве“ мастак Алесь Марачкін, спецыяліст па творчасці Драздовіча. —

Гэта самы сапраўдны Драздовіч. І стыль, і подпіс не пакідаюць сумневаў.
Гэта не адзіны дыван Драздовіча, які „гуляе“ ў сеціве. Твор вымагае рэстаўрацыі, але нескладанай — я магу сам узяцца за яе. Там трэба паднавіць фарбу і папрацаваць з тканінай.
Цана за яго не перабольшаная. Цэны для Драздовіча звычайныя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула