БЕЛ Ł РУС

Батанічны сад упершыню адкрые на адзін дзень ліманарый для наведвальнікаў

16.10.2012 / 16:38

Дзень адкрытых дзвярэй у ліманарыі — адзінай і ўнікальнай аранжарэі цытрусавых раслін у Беларусі — у Цэнтральным баітанічным садзе адбудзецца ўпершыню 20 кастрычніка згодна з праграмай «Асенні блюз».
Наведвальнікі змогуць убачыць пладаносныя мандарыны, апельсіны, грэйпфруты і лімоны.

Як адзначылі ў ЦБС, раней у мінчан і гасцей Мінска такой магчымасці не было, ды і цяпер яна з’явілася толькі на адзін дзень.

У дзень праграмы «Асенні блюз» у экспазіцыйнай аранжарэі батанічнага саду экскурсаводы раскажуць малавядомыя гісторыі і факты аб раслінах субтропікаў і тропікаў.
Для аматараў архідэй пройдзе навучальная майстэрня «Архідэя Катлея», дзе наведвальнікі змогуць даведацца аб асаблівасцях будовы гэтых раслін, угнаеннях і прэпаратах для барацьбы са шкоднікамі, навучыцца дзяленню і перасадцы гэтых кветак.

Наведвальнікаў ліманарыя чакае дэфіле ўдзельнікаў гарадскога экалагічнага конкурсу фларыстычных асенніх убораў, а таксама блюзавыя і джазавыя кампазіцыі ў выкананні калектыву «Гранд-бэнд».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула