БЕЛ Ł РУС

Чарговы ляп Януковіча: Рукамі паглядзець, вачыма памацаць

17.10.2012 / 15:15

СП

Украінскі прэзідэнт агаварыўся ў Луганску. Інтэрнаўты адрэагавалі імгненна.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас выступу ў Луганску дапусціў сэнсавы ляп, піша «Корреспондент». Інцыдэнт адбыўся падчас сустрэчы з актывам вобласці 16 кастрычніка.

«Мы рэгулярна прымаем справаздачы губернатараў у Кіеве, але калі ўбачыш сваімі рукамі, як кажуць, вачыма памацаеш, па старой ўкраінскай традыцыі. Гэта зусім іншае», — адзначыў украінскі прэзідэнт.

Ляп Януковіча не застаўся незаўважаным. Неўзабаве ў інтэрнэце пачалі з’яўляцца фотажабы на гэтую тэму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула