Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» падаюць у суд на Менгарвыканкам
Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» ад Акадэміі навук да плошчу Бангалор.
Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» ад Акадэміі навук да плошчу Бангалор. 26 красавіка людзям людзям сабрацца а 18:00 ля Акадэміі навук, пасьля прайсьці шэсьцем па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў. Ад 20:00 да 22:00 дазволены мітынг.
Ад заяўнікаў на сустрэчы прысутнічалі Аляксей Янукевіч і Юрась Зяньковіч (абодва — Партыя БНФ), Валянціна Палевікова (АГП), а таксама Анатоль Сідарэвіч (БСДП (Г)). Ад гарадзкіх уладаў былі работнік гарвыканкаму Тамільчык, а таксама два міліцыянты — падпалкоўнік Мельнік і маёр Станілевіч. Яны прапанавалі ўдзельнікам падпісаць паперы, што яны папярэджаныя, а таксама, што на мітынгу ня будзе незарэгістраванай сымболікі. Усе заяўнікі адмовіліся падпісваць гэтыя паперы.
Заяўнікі лічаць, што такім рашэньнем Менгарвыканкам парушыў артыкул №6 Pакону аб правядзеньні масавых акцый, бо рашэньне прымалася без узгадненьня з заяўнікамі.
Цяпер аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» зьбіраецца падаваць скаргу ў суд на рашэньне гарвыканкаму. У залежнасьці ад таго, што вырашыць суд і будзе ясна, дзе пройдзе акцыя 26 красавіка.