БЕЛ Ł РУС

Чаму нельга адмаўляцца ад свінога сала і як нарэзаць цыбулю без слёз?

18.10.2012 / 11:59

СП

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукайце ў новым календары «Родны край. 2013».

У продажы з’явіўся адрыўны каляндар «Родны край. 2013». У слове да чытача гаворыцца, што гэты каляндар прызначаны перш за ўсё для жыхароў Беларусі.

А вось як сваё выданне рэкламуе выдавецтва «Беларусь»

Калі ўзыходзіць і заходзіць сонца і калі паедзем у які-небудзь выдатны беларускі гарадок святкаваць Дзень беларускага пісьменства?

Ці праўда, што ёсць свята Міжнародны дзень гор, і ў якой краіне адзначаюць Дзень яблыка?

На які дзень прыпадаюць імяніны Паўла і Ізабэлы, калі нарадзіўся вядомы беларускі мастак Іван Хруцкі і колькі гадоў Нацыянальнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру оперы і балета?

Як прыгатаваць незвычайную салату «Інь-Янь», для чаго патрэбен праполіс і дзе ўзяць свежыя антыаксіданты? Што рабіць, каб пазногці былі прыгожымі, а локці не былі шурпатымі?

Адказы на ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні можна знайсці ў адрыўным календары «Родны край. 2013».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула