БЕЛ Ł РУС

«Дэпеш Мод» Жадана па-беларуску цяпер можна спампаваць

18.10.2012 / 22:18

ЮУ

34mag.net перавыдаў пераклад Таццяны Урублеўскай.

На сайце 34mag.net з’явілася электронная версія рамана Сяргея Жадана «Дэпеш Мод» — пераклад Таццяны Урублеўскай ужо выходзіў у 2006 годзе ў часопісе Arche, але з таго часу стаў рарытэтам.

Цяпер спампаваць і прачытаць першы раман Жадана можа кожны ахвотны.

«Дэпеш Мод» стаў сапраўдным прарывам для Жадана-празаіка,
поспех рамана — пра горад Харкаў пачатку 90-х, пра тое, як скрасці з завода бюст Молатава, ці зрабіць выбухоўку, ці прадаваць гарэлку на вакзале, ці апынуцца ў кватэры галоўнага рэдактара першага таблоіда, стаў сапраўдным хітом.
У неверагодна смешным рамане, Жадан як ніхто іншы змог апісаць эпоху 90-х, якая найчасцей «не даецца» пісьменнікам.

Спампаваць кнігу можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула