БЕЛ Ł РУС

Беларускі гурт «Верасы» парушыў украінскае заканадаўства, агітуючы за кандыдата ў дэпутаты

20.10.2012 / 19:26

Беларускі гурт выступіў з канцэртам у падтрымку праўладнага кандыдата ў дэпутаты.

Акрамя таго, беларусы адкрытым тэкстам агітавалі за Івахіва, капітал якога ацэньваецца ў больш як 300 мільёнаў долараў. Агітацыя замежнымі грамадзянамі за кандыдатаў у дэпутаты ва Украіне забаронена.

Спецыялісты ацэньваюць, што на сваю перадвыбарчую кампанію Івахіў, якога падтрымлівае «Партыя рэгіёнаў», выдаткаваў каля 5 мільёнаў долараў.

Цікава і тое, што галоўным канкурэнтам Івахіва на выбарчай акрузе з’яўляецца прадстаўнік аб’яднанай апазіцыі Ігар Гузь.
Беларускай дэмакратычнай грамадскасці палітык добра вядомы. Напрыклад у 2005 годзе Ігар Гузь быў затрыманы на Чарнобыльскім шляху ў Мінску, асуджаны да 10 сутак арышту, а пасля дэпартаваны з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула