БЕЛ Ł РУС

ЕСПЧ абавязаў Расію выплаціць €1 млн жыхарам Прыднястроўя, якія не змаглі вучыцца на роднай мове

22.10.2012 / 09:24

Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расію выплаціць больш за €1 млн за парушэнне ўладамі Прыднястроўя Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека,

перадае ІТАР-ТАСС.

У ЕСПЧ звярнуліся 170 жыхароў Прыднястроўя, якія заявілі, што, на іх думку, мясцовыя ўлады пад ціскам Расіі не даюць ім магчымасці атрымліваць адукацыю на нацыянальнай мове.

«Прымусовае закрыццё школ заяўнікаў і іх наступны прыгнёт парушаюць права на атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове», — гаворыцца ў рашэнні суда.

Суд пастанавіў, што Расія павінная выплаціць кожнаму заяўніку па €6 тыс. у якасці кампенсацыі маральнай шкоды і €50 тыс. усім заяўнікам сумесна ў якасці кампенсацыі судовых выдаткаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула