БЕЛ Ł РУС

Спынена крымінальная справа супраць апазіцыянера Петрушэнкі з Коханава

22.10.2012 / 11:20

Спадара Петрушэнку вінавацілі ў «знявазе прадстаўніка ўлады».

Крымінальную справу супраць яго распачалі падчас кампаніі выбараў у палату прадстаўнікоў, калі Мікалай Петрушэнка вылучыўся на кандыдата ў дэпутаты ад Партыі левых «Справядлівы свет».

Падставай стаў артыкул спадара Петрушэнкі, разьмешчаны 8 жніўня на сайце nash-dom.info пад назвай «Педафіл атрымліваў прэміі за лепшыя дзіцячыя пляцоўкі».

Паводле пастановы, якую падпісаў старшы следчы Шчарбянок, аўтар артыкула сцвярджаў, што намеснік старшыні аршанскага гарвыканкама падазраецца ў спрыянні дзейнасці педафіла. Тым самым Петрушэнка «публічна зняважыў» чыноўніка «як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».

Тэкст артыкула быў перададзены на лінгвістычную экспэртызу, і навукоўцы-філолагі з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта не знайшлі ў ім нічога крымінальнага.

Журналіст атрымаў паведамленне са Следчага камітэта Віцебскай вобласці, што справа супраць яго скасавана па прычыне «адсутнасці ў дзеяннях складу злачынства».

Аднаго з герояў публікацыі, старшыню жыллёвага таварыства «Орша-Юнацтва» гэтымі днямі насамрэч судзяць паводле абвінавачаньня ў педафіліі.
І ён насамрэч неаднаразова атрымліваў ўхвалы ад гарадскога кіраўніцтва за сваё дзейнасць у якасьці кіраўніка мясцовай жыллёва-камунальнай структуры — менавіта пра гэта і згадваў у сваім артыкуле Мікалай Петрушэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула