БЕЛ Ł РУС

Нованароджанага хлопчыка выкінулі ў смеццевы бак у Лідзе

22.10.2012 / 13:14

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Цела хлопчыка ў смеццевым баку па вуліцы Савецкай у Лідзе знайшоў 19 кастрычніка мужчына, які пайшоў выкідваць смецце.

Дзіця загарнулі ў два поліэтыленавыя пакеты. Калі яго знайшлі, хлопчык быў мёртвы.
Паводле папярэдніх звестак, смерць хлопчыка наступіла ад ўнутрывантробнай асфіксіі, але канчатковае заключэнне будзе зроблена толькі пасля судова-медыцынскай экспертызы.

Праверку па факце праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта. Шукаюць маці хлопчыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула