БЕЛ Ł РУС

Беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў перамог у азіяцкім супершоу

24.10.2012 / 09:46

Яшчэ адзін знакаміты беларускі баец Андрэй Кулебін таксама здабыў перамогу ў чвэрцьфінале.

Чвэрцьфінальныя шоу Thai Fight прайшлі ў Бангкоку ў аўторак 23 кастрычніка. За шоу ў жывым эфіры назіралі мільёны аматараў тайскага бокса з усяго свету.

Віталь Гуркоў сустракаўся з моцным і дасведчаным французскім прафесіяналам Фарэсам Бячарам. Наш баец спрацаваў звышграматна і «разабраў» француза ва ўсіх кампанентах. Сапернік з цяжкасцю дастаяў да канца.

Беларус Андрэй Кулебін, які, як і Гуркоў, перамагаў раней знакамітых прафесіяналаў з Тайланда, таксама перамог у чвэрцьфінале француза — Крыса Бусуку.

На турніры Thai Fight Гуркоў выступае ў катэгорыі 70 кг, Кулебін — 67 кг.

У кожную з гэтых вагавых катэгорый запрошана па восем прафесіяналаў з розных краін свету. У тым ліку прафесійныя зоркі з Тайланда, з якімі беларусам, імаверна, давядзецца сустрэцца.

Паўфінальныя двубоі пройдуць у Бангкоку праз некалькі тыдняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула