БЕЛ Ł РУС

Выпадак пад Мінскам: мужчына разбіў акно і ўцёк з цягніка на поўнай хуткасці

24.10.2012 / 9:51

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу УУС на транспарце.

Выпадак здарыўся пад Мінскам 19 кастрычніка. На поўнай хуткасці хаду цягніка Масква — Прага, разбіўшы акно, выскачыў з вагона пасажыр

. Аднак факт яго знікнення праваднік саставу выявіла толькі пасля прыбыцця на станцыю Мінск-Пасажырскі, калі не змагла адчыніць дзверы купэ.
Паводле слоў работнікаў БЧ, у гэтым вагоне ехаў 37-гадовы грамадзянін Украіны.
Падчас паездкі мужчына паводзіў сябе неадэкватна і неаднаразова скардзіўся на дрэннае самаадчуванне. Ён чамусьці апасаўся за сваё жыццё.
Начальнікам цягніка было прынята рашэнне выдзеліць пасажыру асобнае купэ.

Тым часам пасажыр, які ўцёк, блукаў па горадзе. Прахожыя спрабавалі аказаць яму дапамогу, выклікаўшы ўрачоў, аднак пацярпелы ад медыкаў уцёк. Замежны грамадзянін быў затрыманы адным з нарадаў міліцыі і змешчаны ў бальніцу.

Як стала вядома, выскачыўшы з акна цягніка, украінец парэзаў шыю і страціў шмат крыві.
Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула